У кузнi

1 2

I круць і верць
Туды-сюды — Тачыла рве
Луску іржы.
Няма бяды.
Няма нуды.
Наш люд жыве,
Наш люд зажыў.
Каваль, тут днюй!
Каваль, начуй!
Сякеру дай!
Дай секачу!
Чакае люд
Каля дзвярэй.
Гартуй скарэй!
Старое прэч —
Плыве ў нябыт.
Сяўба —
Сей
Новы быт.
Гады, вякі
Ідуць на злом.
На змену ім —
Вось новы дзень.
Ля кузні сход —
Як буралом.
Вясёлы дзень,
Увесь — прамень.
Куюць-куюць тут
Для грамад.
Даюць-даюць тут
Шмат прылад.
Бярэ малы.
Бярэ стары.
Бягуць бягом
На пустыры.
Гатова — ідзі!
Пайшлі! Ідуць.
Будуй!
Тыне
Марудзь!

1 2
Size