Заходняй Беларусi

На руінах-папялішчах,
На крывавых на ігрышчах
Банкетуе пан.
Кат гуляе ў нашым краі
I жыццё перарабляе У курган.
I няма ратаю рады.
Ад ганебнай дзікай здрады
Страціў волю ён.
Не спявае — ціхім стаў ён,
Толькі звоняць путы з сталі —
Звон і стогн.
Гэй, ачніся, люд-саколе!
Ты на панскім на раздоллі
Заналі агні!
Ты у пушчы збірай веча
I свой гонар чалавечы Барані!

Size