Хто гэта iдзе?

Ой, хто гэта ідзе
У вопратках чырвоных,
3 адвагаю ў грудзях,
3 сякераю ў руках?
Кіпіць у жылах кроў.
Агні ў вачах бяздонных.
Адным прыносіць смех.
Другім прыносіць страх.
Ой, хто ляціць шыбчэй
Вятроў, віхроў, грымотаў,
Бы шугануў сыр-бор
На вольны па загон?
Пальецца кроў ракой,
Пальецца кроў у ахвоту:
Асілак спешна йдзе,
Ён звоніць гучна ў звон.
Дрыжы, магнат-сатрап!
То раб разбіў кайданы.
Пусціўся ён у свот
Да сонца і да зор.
Ён спаліць, як агнём,
I здзекі і абманы:
Засвеціцца зямля,
Ачысціцца прастор.
Нясе ён волю ўсім
Пакрыўджаным пародам,
Нявольнікам зямлі
Нясе ён лепшы лёс.
Імчыцца на кані:
«Гэй, парабкі, на сходы!»
Ён славаю грыміць
Ад нізу да нябёс.
То — працы вечнай сын.
То — сын жуды-нядолі
Паганаму жыццю
Паставіў рубяжы.
Змагацца ён пайшоў
3 агідай злой у поле,—
Дрыжы, груган, дрыжы!
Дрыжы, сатрап, дрыжы.

Size