3 палаючых квятаў-агнішчаў

3 палаючых квятаў-агнішчаў,
3 крывавых, грымотных ігрышчаў
3 узгор'яў-курганаў сталёвых,
3 асілкаў-маякаў дубовых,
3 сям'і навалыііцаў-ліхораў,
3 пявучых, міргаточых зораў —
Радзіўся бунтар.
I словы яго цудадзеюць —
Ад іхніх грымотаў хмялегаць.
I водгук яго — водгук мора —
Калыша даліны і горы.
I сонечнан воляй патхнёны,
Магутныя піша законы
Вялікі бунтар.
Асеннім гнілішчам — старое,
Вясновым растком — маладое.
Аджыўшае — совы, кажаны,
Густыя гнідыя туманы;
Раджонае — сокалам-птахам
Лунае над горным пад гмахам
Віхораў і бур.
Рукой мазалістаж, жылістай
I молатам зычным, іскрыстым
Арліныя песні куюцца,
Гартуюцца, горда пяюцца,
Гудзяць сямізвонным металам,
Буяюць зварушаным шквалам,
Іх подых — агонь.
Бухторацца моцныя грудзі.
Як мора, мяцежныя людзі,
Праменіцца вока бясконца,
Шыбае да самага сонца,
Дзе новая праўда мяцежыць,
Дзе новае неба бязбрэжыць
Над новай зямлёй.

Size