Пятая гадавiна кастрычнiка

Паўдзесятка летаў,
Паўдзесятка зім
Вулканамі гараць
На рубяжах двух светаў,
I плыве ў хаціны
Пераможны гімн,
Нябёсамі для нас
Знамёны з мака-цветаў.
Проціў нас паўсталі
Ворагаў палкі.—
Мы чысцілі іх след
Вяхоткаю сталёвай.
Хвілямі і днямі
Ідзем мы праз вякі,—
Мы ў будучыню йдзем
Насустрач долі новай.

Size