Араты

Панясу кавалю
Скарб-саху я сваю.
Ён ачысціць парог
На вялікіх агнёх.
Молат гучна грымне —
Ржа-луска адпадзе.
Скарб-саха, не на жарт,
Будзе мець моцны гарт.
На шнурах-пустырах,
На здзічэлых палях
Буду глебу раўняць,
Буду поле араць.
Шыр запахне раллёй,
Жыватворчай зямлёй. .
Там, дзе страхі былі,
Дзе гарматы раўлі,
Там, дзе смерці садом
Папяліўся агнём,
Дзе дыміла расой
Чалавечай крывёй,
Пад стагнаннем зямля,—
Пойдзе праца мая.
Што прайшло, то — нішто,
Я ўзмацнею ў раз сто.
Загарыцца ў грудзях,
Заіскрыцца ў вачах.
Устрахну галавой,
Узмахну я рукой,
Запяю з зор да зор
На бязмежпы прастор.

Size