Маладой гвардыi

Агнёвыя віхоры вам песні гучна пелі,
У музыцы гарматаў вы казачна раслі.
Вас гадавалі грозна віхровыя капелі
На збуранай зямлі.
Вы ў рытмах вольных спеваў купаліся, бы дзеці,
Глыталі вокам чырвань мяцежніцкіх сцягоў.
I вырваліся гнеўна з вулканаў ліхалеццяў,
Бы мора з берагоў.
Вы рыпулі з падвалаў мазольнага бяздолля,
Вы ў полымя бароцьбаў ішлі адной сям'ёй,
3 юнацкаю адвагай работалі ў падполлі,
I кожны з вас — герой!
Як вёскі ад бандытаў і плакалі і вылі,
Як стрэхі зашыпелі у жудасным агні,—
Вы мкнуліся грамадай у пушчы векавыя
Краіну бараніць.
Рука паганца-папа канала вам магілы;
У бітвах партызанскіх загінула вас шмат.
А смерць за волю бедных загартавала сілы,
Мацнелі вы ў стократ.
Гарматнае вяселле заціхла на абшарах,
Бандыцкія ігрышчы загінулі ў палёх.
Ваш дух гопацкі, бодры над краем запажарыў,
Вы затрубілі ў рог.
I закіпела праца на новым мірным фронце.
Куды ні глянь — усюды ваш слаўпы карнавал.
Руйнуе ўсё старое у звольненай старонцы
Ваш бурна-гучны шквал.
Сяйбіты сонца вы,
У вёсках порад вамі
Званічны гук магілы плыве, імкно ў нябыт;
Вы будучыню смола схвацілі абцугамі,
Стварылі новы быт.
Вы седзіцё начамі пад строга-мудрым Марксам,
А вочы маладыя — гарачыя вуглі.
Палётам дум юнацкіх узносіліся к Марсу,
А працаы — ў глыб зямлі.

Size