Крылатыя машыны

Во зараз, во зараз, во зараз
Пабачыце казку-праўдзівасць:
У сонечным вечным пажары
Задзівіцца дзіва.
Во феніксаў дваццаць міфічных
Сталёвай сям'ю прыгожай
Пад стукат, пад грукат стозычны
Даль-высь заварожаць,
Во крыллі трапечуць нервова,
Маторы абшарам запелі.
Во клічуць сто віхраў з заховаў
Пранелеры смела.
Машыны аж глушаць паляну,
У вырай рой феніксаў рвецца,
Чакайце, чакайце — зарана,
Стрымайце імпэт свой!
Пілоты глядзяць у бяздонне,
Рулі абханілі харобра;
Крылатыя борздыя коні
Закілзаны добра.
Гэй, гэй! Шарахнуліся птухі...
Крапуліся з месца сурова.
На полі імчыць завіруха
На колах гумовых.
Пырх-пырх — і паляна пустая.
Ляцяць. Чуць ухопіш іх вокам.
Над полем, над рэчкай, над гаем
Ой, ой, як высока...
Імчацца, імчацца, імчацца
Пад пухкай, пад снежнаю хмарай.
Сталёвыя гулкія раці
Глытаюць абшары.
Драбнее, драбнее, драбнее
У сіняй пустэлі дружына.
Баечныя цуды-пігмеі,
У небе — краніны.
У абоймы стыхіі з размаху
Памкнуліся з прагнай ахвотай.
Но ведаюць сполаху-страху.
Гэй, слава пілотам!
То робяць круць-верць у наветры,
Кульгаюцца ў сінім прасторы.
Нырцы задаюць на шмат мотраў;
Блішчаць метэоры.
Во, во, упадуць, як
Ікар той,
Насмерць разаб'юцца ў хвіліну.
Падняліся зноў.
Гэта жарты —
Жартуюць машыны.
Зноў пырхаюць, глушаць бязбрэжжа,
Імчацца блакітнай дарогай.
Нябёсам кідаюць мяцеяшы
Нястрыманы рогат.

Size