Чырвонаармейская

Ідзем, ідзем мільённым крокам
У стройныя рады.
Ідзем наперад з вострым вокам
Мы ведаем куды.
Раз-два! Раз-два!
Ідзем, ідзем праз месты, сёлы
Па тысячы, па сто.
Ідзем — хто быў галодны, голы
Мы ведаем на што.
Раз-два! Раз-два!
Разбілі мы вякоў аковы —
Адвечную турму.
Не верыць ворагу на слова —
Мы ведаем чаму.
Раз-два! Раз-два!
Ідзем удаль, бо па ўсім свеце
Рабочы люд паўстаў.
Працоўны выйдзе з ліхалецця -
Бо наша правата.
Раз-два! Раз-два!
Гаворым мы на розных мовах,
А з думкаю аднэй.
Мы ведаем, дзе друг, дзе вораг,
Чырвоны сцяг вышэй!
Раз-два! Раз-дна!
Палкі варожыя йшлі следам,
Растоптаны ў пяску.
Мы знаем шмат гадоў пабеды
На сваім вяку.
Раз-два! Раз-два!

Size