Шляхi

1 2

У бары сава рагоча,
Ля ракі чарот шапоча,
Цепі спяць у пушчы ўночы,—
Здань заве мяне:
«Прыхадзі таемным шляхам,
Прыхадзі паўночным страхам,
Прыхадзі пад хвойны гмах мой,
Прыхадзі ка мне!
Я — тваё жыццё і доля,
Я — тваё над небам поле,
Я — твая, бы думка, воля,
Я — твой вечны лёс.
Без мяне ты жыць не можаш,
Без мяне ты заняможаш,
Без мяне душу стрывожыш,
Шмат пральеш ты слез...»
Не ісці — загіну тут я,
Не ісці — адны пакуты,
Но ісці — навек закуты,
Не ісці...— пайду!
Выйшаў я на шлях далёкі,
Выйшаў я на шлях высокі,
Ды куды глядзела вока —
Што ж я там знайду?
Над зямлёй палалі зоры,
На зямлі гулі віхоры,
На спіне ляжалі горы,
А душа ў бядзе.
Брыў там, лез на розных красках,
Па балотах тонкіх, гразкіх,
Чуў пра лёс у песнях-казках,
Маску ен надзеў.
Зазвінела звонам зброя,
Слаўным быць магу героем,
Кіраваць пабедным боем
3 гордасцю ўваччу.
Выбірай на ўсе гатункі:
Веснавыя пацалункі,
Залатыя падарункі.
Не — я не хачу.
Но хачу я брата працы,
Я не ведаў, з кім змагацца,
Для каго на гуслях праці,
Хто тут свой, чужы?
Лесупы у пушчы звалі
На расістыя крышталі,
На русальчыныя балі
Без пуцін-сцяжын.
Доўга брыў таемным шляхам,
Доўга брыў наўночным страхам,
Доўга брыў пад хвойным дахам,
Брыў уніз з гары.
Раніў грудзі да крыві я,

1 2
Size