Я — спадчына вякоў, сын даўніх пакаленняў

Я — спадчына вякоў, сын даўніх пакаленняў,
Я — быстралётны цеыь тысячалетніх ценяў,
Я — хуткамі блеск ранейшых мігаценняў;
Я — тку далей узор няскончаных тканінаў,
Я — непрыметна плынь стардаўных ручаінаў,
Я — кводая трава вячыстых лугавінаў.
Хачу я ўдаль зары да новых таямніцаў,
Хачу дастаць вады з няведамых крыніцаў,
Хачу дастаць агню з высокіх зараніцаў;
Хачу парваць ланцуг тысячалетняй сталі,
Хачу прабіць сцяну да новых, светлых даляў,
Хачу, каб мерцвякі ў адвечпым сне маўчалі.

Size