Стазычныя, высокія барыны загулі

Стазычныя, высокія
Барыны загулі.
Да неба кінуў вокам я,
Зірнуў у глыб зямлі.
Тут песень шмат — не злічаны —
Пра новае жыццё.
Мінулыя аблічыны
Плывуць у забыццё.
Люблю цябе, край волатаў,
Край вечных сонц і зор.
Магутны ты, бо молад ты,
Імпэтны, як віхор!
Думкі апоўначы — кветкі расістыя —
Сэрца смяротнага спевы вячыстыя,
Птушкамі ціхімі ймчаліся ў выраі,
У неба халоднае біліся крыллямі.
Пчолкі маўклівыя — зоранькі пільныя
Іх сустракалі там цішай магілытаю.
Хмаркі кудзельныя, лёгкія, зграбныя
Цьмой-павуцінаго клікалі-вабілі.
Далі трывожылі сінімі дахамі,
Хвойнымі процьмамі, шызымі страхамі.
Думкі апоўначы — ягадкі спелыя —
3 неба вярнуліся асірацелыя.
Думкі, да месяца не ўзнімайцеся.
Лепш вы зямеліцы блізкай трьтмайцеся.

Size