Каўказ

Чалом, чалом,
Узгоркі і даліны,
Малінавыя далі
Беларусі! Я хутка
Свой кажух вясковы скіну,
Яшчэ тры дні —
У леце апынуся.
Бывай, бывай,
Зіма з вішнёвым цветам,
Дзе рэчкі звоняць
Звонам лёду!
Імчуся ўдаль.
Лячу, як птушка ў лета,
Дзе сонца лье на мора
Колер мёду.
Бывай, бывай! —
I праз акно вагона
Я чую кліч,
Хваёвы кліч барыны.
Ружовы снег загафтаваў загоны —
Палаюць-ззяюць
Блескам азярынаў. .Лагодны фон
Альховых акварэляў
Пажарыць шыры
Кволым мігаценнем.
Хваіны дзве
На ўзгорку заімглелі,
Ківаюць мне здалёку, як два цені.

Size