Сакавiк

Вясновым глянцам замільгалі дні.
Іх сакавік паіў пітвом блакітным.
А сонца мёд ліло каўшом уніз —
Гарачым мёдам даль была абліта.
Вясновым кветам расквітнелі дні.
Іх сакавік аздобіў горнай краскай.
Вятры цяснін пагаслі, як агні.
А мора млела бірузовай казкай.
Вясновай песняй заспявалі дні.
Іх сакавік напоўніў гучным граннем.
Птушыны клік з высотаў падаў ніц —
Зямля звіпела звонам з рання ў ранне.
На алеандрах захмялелі дні,
На маладзік памаладзелі ночы.
I красавалі нават пні.
Палала кроў. Палалі вочы.

Size