Хвалі гралі стаямі

Хвалі гралі стаямі,
Гнуліся хрыбты.
Пена млела, таялі
У мгненні залатым.
Хваля хвалю горбіла,
Звон звінеў шкляны,
Гойдаліся гойдаўкі,
Зыбуны-чаўны.
Хвалі-грайкі бавілі
Мора аксаміт,
Вабай-клікам вабілі,
Клікалі ў блакіт.
Кіўкамі ківаліся
У шызы курадым,
Звонам-зовам звалі ўсіх: —
Гэй, да нас сюды!

Size