Ноч разліла свой атрамант

Ноч разліла свой атрамант
Па-над морам паміж скал.
Ходзіць-бродзіць сівы лямант,
Карак б'е за валам вал.
Вецер грае, водзіць спевы,
Звоніць тысячамі кос,
Сыпле пукі пер'яў з пены
На заслюнены адкос.
А на мысе на Піцундзе,
Што разлёгся, бы ягнё,
Вырастае ў блеску-цудзе
Вабным вокам аганёк.
Дайце човен, рыбаловы,
Каб лягчэй за матылька.
3 думкай радаснай, агнёвай
Паплыву да аганька.
Вецер грае на прасторы,
На хрыбтах імглістых хваль.
Як і сёння, заўтра мора
На чале накіне даль.

Size