Акорды мора

Мора!..
Якая бязмернасць!.. Які абшар!.. Колькі зычных песень аб табе складалі!.. Мора!.. Душа мая ў палоне, у гуду тваім грозным, а сэрца, як дзідя да маткі-радзіцелькі, ірвецца ў шырокія абоймы твае...
Малады рыбалоў пазірае арлінымі вачамі сваімі на неба, шукаючы хмары небяспечнай, бурнай; ён варожыць, ці можна выбрацца з гнязда-затокі на абшырнае мора. Ён кемлівым вокам сваім як бы нашчупвае далі няясныя, дзе неба да мора даходзіць, і адвага родзіцца ў душы яго. Грудзі яго калышуцца ад свежасці марской, кроў гарачая пераліваецца ў жылах, вочы гараць, і буйная радасць ахоплівае яго ўсяго... «Мора!..» — вырываецца слова з яго грудзей. Колькі сілы і шчасця, маладосці ёсць у гэтым слове!..— Мора!.. Ён тут радзіўся чуць не сярод самых хваль у хаціне беднай, ён сабе і магілу знойдзе ў сівых грудзях хваль...
Часамі мора бурыцца-шуміць. Уся затока дрыжыць; тады і яго хацінка ўся ў кроплях пеністых зіхаціцца... Маці моліцца перад бажніцай у страху вялікім, а радасць рыбалова яшчэ болей павялічваецца... Абы чайка жвавая, ірвецца ён да хваль узбунтаваных і раз'юшаных... «Мора!» — кажуць адно імя тваё яго вусны, і гэта выходзіць шчырай малітвай-песняй грознаму богу марскому... Калі часам! аб моцныя грудзі малайца ўдараецца смутак вялікі сваім крыллем чорным, калі ахоплівае яго душу атрута кахання няшчаснага, калі ён бачыць, што яго галубку мілую абдымае, цалуе другі,— ён шукае забыцця непрытомнага ў самай сарцавіне мора, і ціхамірыцца яго боль...
У гэтую в осень старыя рыбаловы шмат здания і страхоцця бачылі на моры вачамі сваімі. Аб гэтым я пы расказвалі, бажыліся і палохаліся выехаць у мыстае мора.
Неба было шэрае, хмурнае, мора аддыхала, як бы чакаючы буры-гульні. Ніхто цяпер не адважыўся б ныехаць на чаўне рыбацкім. А маладога рыбалова пацягнула яшчэ болей... Ён не мог устрымацца: ндвязаў човен свой і выбраўся з затокі на абшырнае мора. Нехта як бы клікаў яго туды, нешта цягнула сілай вялікай і невядомай... Ён ужо ад'ехаўся досыць далека ад роднага берага. Мора злёгку зыбацца пачало. Неба пацямнела.
— Гу-гу-гу-гу-у-у-у! — раздаўся падвоены працяглы звон...— Г-г-гм-м-м! — паняслося рыканне таемнага звера...
Ой, хутка запеніцца мора і пачне ў гульні непрытомнай скокі свае ладзіць!.. Хвалі, як раз'юшаныя, велізарныя, казачныя коні, на дыбкі да самых вобласаў падскочуць!.. Закіпіць, загарыць чорная страшная бяздоннасць, нібы пекла шалёнае!.. Страшыдлы, дзеці глыбокага дна марскога, павылазяць уверх з самай нізіны і навостраць клыкі, ахвярчакаючы!.. Запяе мора песню сваю грымотную, пабедную і залушыць увесь свет! Хмары алавяныя ўніз апусцяцца, горы вадзяныя ўверх падымуцца, і ўсяму канец...
Ты, рыбалоў малады, толькі на смерць выехаў цянтр на начоўках сваіх...
— А-а-а-а! — сапе нехта вельмі велізарны.— Ці гэта ён змарыўся? Не! — гэта бура пайшла сабе качаць мора, на забаву пайшла... Пацямнела, закалыхаўся, як трэсачка, то падымаючыся на сомы карак хвалі высокай, то апускаючыся ў самы Гульня-бура пачалася. Што і найвялікшы адважнік перад гэтай сілай!
Самае асвоенае вуха рыбалова глушыцца ад гэткага дзікага крыку.
Жмурыць вочы свае рыбалоў малады... Над ім хвалі, пад ім хвалі, вакруг хвалі. Болей маці не ўбачыць яго... Ён прадсмертна выспаведаўся ў сэрцы сваім і ўжо гатоў... Супакоен...
Але што гэта бачыць ён здалёк на цёмным абшары? Караблі! Божухна, во дзе яму ратунак будзе! Во дзе! Велізарныя караблі падплылі бліжэй... Тарчаць вакруг цёмныя жорлы гарматаў... Вада робіцца чырвоная... Караблі яшчэ бліжэй падплываюць да яго... Робіцца ціха; бура хутка зусім заснула. Углядаецца ён у караблі і дзіву даецца, чаму гэтак ціха... углядаецца... і крык вялікага страху і жудасці вырываецца з яго грудзей: а на пакладзінах караблёў ляжаць цэлыя груды мерцвякоў з вытарашчанымі вачамі... Ён жагнаецца... Караблі далей паплылі, але мора асталося чырвоным, і хмары пад небам зрабіліся чырвоныя, і ўсё пачырванела... У адным месцы процьма адкрылася, і вылез адтуль бог мора, высокі, з доўгай зялёнай барадой, падобнай да ўспененых хваль. Яго акружылі русалкі. Вочы бога маланкі сыпалі ад злосці вялікай, русалкі ажно дрыжэлі ад страху, косы свае расплятаючы...
— Залішне ахвяр! Што мне з імі рабіць? — злуецца бог мора.— Што? Месца няма для іх, ахвярнік мора перапоўнены ўжо!
3-пад хваль павылазілі тым часам страшныя грамадзіны бяздоння. Вочы іх смагай дзікай блішчэлі, ляпы разявіліся ад вялікага голаду...
— Яшчэ дайце! Яшчэ,— хрыпелі яны,— мы галодны! Граніц няма голаду нашаму! — I выстаўлялі ўверх касматыя рукі з закручанымі кіпцямі.
Мора закіпела, як велізарны кацёл... Усё заварушылася ў дзікім карагодзе... Нешта равела хрыплым, магільным голасам... Пасля ўсё збялела, сціх і ічіусціўся з высот белы анёл. Крылом сваім анёл сеяў вакруг ші каплях кроплі нейкай дзіўнай белі, ад каторай усё
Тым часам у абшары заплакаў нехта плачам вяніім: «Ой, баліць мне, баліць! Ажно выгаварыць няма як! Нiколі гэткага болю не было на свеце. Хто гэта акрывавіў увесь свет? Мора супакоілася. Хваля данесла маладога рыбалова да самага берага, да рук матчыных...

Size