Чорнае мора

1 2

Гэй, рыхтуйцеся, чайкі, гагары!
Вецер востры вам крыллі навострыць.
Вас закружыць у сівым пажары
Гучна-гнеўныя сілы норд-оста.
На чаўне хтосьці крыкне: «Ратуйце!»
Пойдзе лямант па зыбіетай гаці.
Па шалёнай, па хвалістай муці
Два чаўны паімчаць ратаваці.
А валы, нібы маманты мора,
Плечы ўзнімуць на многа сажэняў;
Як асілак хватае замору,
Вецер прыткі сажме іх у жмені.
Стукне-грукне, працэдзіць праз пальцы
I разбрызне ў брызгаўкі сталі.
Сам заскача разгпеваным вальсам
У пагрозным смяротным паўстанні.
Тры чаўны будуць з бурай змагацца,
I норд-ост іх не здужае — смелых.
Ім жа мора, бы родная маці —
Перамогуць і выйдуць на бераг.
Сягоння выў прыбой, бы стада злосных псоў,
Слюнявіў берагі, пляваўся сівай сліняй.
Жар-сонца ў вышыні стаяла калясом,
Мігцела па вадзе чырвонаю тканінай.
Бялявы парус млеў — распушчапы фартух.
То нутлае судно качалася па хвалі,
Скакала, нібы конь, і кідалася ў пух,
Спяшалася ў сінь — ці звалі, ці не звалі.
А мора — мірг і мірг, сявала ўспышкі ўдаль,
Запісвала свой шум разлівамі калёраў.
А дзе-нідзе дэльфін дзіравіў спіны хваль:
У сховы спрытна граў на гойдаўках у моры.
I цвёрда руль трымаў мой друг, Мамэт-Алі,
Ён на мяне глядзеў з тасмнаю усмешкай.
Мы з бухтавай дугі плылі, плылі, плылі
Бурштынавым пуцём, нявытаптанай сцежкай.

1 2
Size