У ваўнянай начы

1 2

Мора блакітнасль абвіта паўночнай жалобай.
Туліцца вецер, як злодзей, між замчышчаў-скал.
Цемра плыве па абрывах, аб камень б'е лобам,
Вые, галосіць ў аддалі шалёны шакал.
Ціш заблудзілася ў крыках, заслеплены зрокі,
Капаюць хвілі, бы кроплі, бы рой камароў.
Ноч непраглядпасці поўна, як буйвала вока,
Шыры і высь затапіла цямрыстая кроў.
Шолахі, шумы і крыкі — дзе сонца
патухла. Там, дзе палала зарніца — і попел і пыл.
Носяцца тысячы гукаў, лунаюць, як птухі:
Ноч несупынна іграе — музыка сляпы.
Князь з сваёй бандай спыніўся на гвалт вадаспаду,
Самотным сябе адчувае пад дзікім кустом:
Выраслі ўміг забабоны заснуўшай Элады.
Драпае нешта за сэрца — не ведае што...
Эй, каб хутчэй да аула, хутчэй к прыбярэжжу! —
Лезе ў голаву думка — навостраны нож;
— Хлопцы, хутчэй да аула! Усіх перарэжам!
— Хлопцы! Давай папрацуем ў апошнюю ноч!
Вееры пальмаў шапочуць, дрыжаць, нібы крыллі,
Звоніць пустымі клыкамі мядзяны бамбук,
Вышыўкі спуджаных зорак аблокі пакрылі,—
Зоркі, бы ружы, сарваны мільёнамі рук.
Банда імчыць к прыбярэяоку ганнёю імсцівай,
Стукае князева сэрца пужліва «так... так...».
Банда спынілася раптам. Да князя пачціва:
— Свеціць ля самага мора савецкі маяк...
Князь песціць вус і жартуе:
— Хай свеціць маяк нам.
Смела наперад, няма нам дарогі назад!
Дайце аулы ўсе знішчым!
Застукнем, загракнем,
Покуль дагоніць нас з тылу чырвоны атрад...
Сполах застыў між цяснінаў, трывожыць высоты,
3 процьмы дэльфінам заёрзаў, дзіцёнкам крычыць.
Радасці дня пасхавапы мядузнай слізготай,
Згінулі ўсе паратункі ў ваўнянай начы.
Сівым разгневапым стадам буйтураў-грамадаў
Скача на бораг шматзвонны імпэтны прыбой,
Дробіць каменні ў пясчынкі, змывае, як здраду,
Брызгае полымем брызгаў між белых зубоў.

1 2
Size