Свае ночы i днi я развеяў

1 2

Як агністыя нейкія ружы,
Паліць грудзі іх спенены ход.
Між сабою :не могуць мірыцца,
Нібы пламень з халоднай вадой.
Адганіце былую зарніцу,
Дайце месца зарніцы другой.
Як пчала на салодкія кветкі,
Я кідаўся па мёд — за красой.
Я спяваў ля сялянскай паветкі,
Аздаблёнай жамчужнай расой.
Аб мінулых далёкіх пакутах,
Аб змаганні лясных партызан
Я мазольнаму шчыраму люду
Сваё шчырае слова казаў.
Я збіраў часам думкі ў «народа».
0, памылак было гэтак шмат!
Без разбору ўсё йшло нейкім зброда:
Без разбору — ці вораг, ці брат...
А бывала, люд марыў аб зорках,
I сны-казкі па хмарах плылі:
Прамяняў ён пра неба гаворкі
На сталёвыя песні зямлі.
Калі стогны бьтлі, дык аб волі,
Былі. думкі аб будучых днёх.
Нібы сокал, ён сэрцам саколіў,
Быў ён свеж, як абвеснены лог.
Як пралеска з-пад снежнае гурбы,
3-пад сівізны мінулых вякоў
Былы раб выйшаў волыш з загубы,
Паглядае на свет юнаком.

1 2
Size