Свае ночы i днi я развеяў

1 2

Шумяць грозныя шквалы сівыя,
Кожны з іх мяне глынуць гатоў.
Свае ночы і дні я развеяў
У віхуры пявучых гадоў.
Я рассыпаў вянкі гучных вёснаў,
Як дзіцё лепясткі з васілька,
Нібы ранне на луг сее росы,
Бы дукаты — гулякі рука.
Замест вогнішча грэўся я песняй —
Доўгі верш на працягу шмат лет.
У прасторных палях было цесна,
Хоць у сэрцы я меў цэлы свет.
Смутак вэлюмы ткаў нада мною,
Годы тыя ўжо рыпулі ў цьму.
Штось крывавіла сэрца тугого,
Ліха знае — навошта, чаму...
I маркоціла думка ў паўночы,
I скрабла, нібы мыш у кутку.
Нейкі болеч туманіў мне вочы,
Бы шмат год я вісеў на суку.
Гэта стогн, гэта боль «нашаніўства»,
Яго рэха не змоўкла яшчэ.
Трэба вырваць з карэннем імглістым,
А то смагаю грудзі пячэ...
А сягоння ўжо смутак не ў модзе,
Ен схаваўся пад вэлюмы сноў.
Спегоць гімны аб шчасці ў народзе,
Матка горда глядзіць на сыноў.
Я закінуты ў далі вандроўца,
Я пайшоў з беларускіх палёў
Да каўказскага яркага сонца,
Да абхазскіх куткоў, берагоў.
Я пайшоў да арліных надгор'яў,
Дзе буяе, цвіце вінаград,
Каб з мядовых і гучных прастораў
3 новай сілай вярнуцца назад.
«Нашаніўскія» болі залечу,
Пачну повыя творы пісаць,
Было доўга атручапа сэрца,
Дык ці сэрца я выкіну псам?
Непрывычнае вуха палохаў
Грозны гуд непрывычных вятроў.
У душы я нашу дзве эпохі,
Іх гадуе гарачая кроў.
Мія? сабого не ладзяць, не дружаць,
Не спляцеш у адзін карагод.

1 2
Size