Замчышча. За праўду. У жыццёвым змаганні

Замчышча

Зажадалася людзям жыць вальгатней — і давай будаваць высокае замчышча. Чым глыбей капалі зямлю навакол, тым вышэй расло замчышча. Яно горда падымалася ўверх, усё вышзй і вышэй, нібы хацела надзець сонца на сябе, як карону.
I людзі зверху началі кідаць уніз каменні. Прымушаны былі людзі ўнізе жыць у тых глыбокіх ямінах, што самі выкапалі: яны самі адышлі ад сонца да цемры.
Так ішло пакаленне за пакаленнем. Людзі думал!, што гэтак трэба жыць. А калі маладыя хацелі часам лезці наверх, дык старыя пужалі іх — не лезці на пэўную смерць.
А людзі перасталі баяцца смерці і пачалі карабкацца з процьмы. Сыпаліся на іх з вышк! замчышча каменні, каторыя забівалі сотні людзей. На касцях братоў сваіх людзі падымаліся з процьмы і ўгледзелі кавалачак неба і тады толькі даведаліся аб тым, як у іх цёмна...
Пры гэтым замчышча рабілася ўсё ніжэй, бо зрываліся з яго каменні, каб забіваць людзей.
Ішло змаганне за сонца, за шчасце. Шмат лілося крыві. Ці пабачаць людзі сонца? Ці дойдуць яны да вышыні шчасця?


За праўду

За тое, што чалавек гаварыў праўду, людзі адрэзалі яму язык. Чалавек анямеў. Але ён добра ўсё бачыў і чуў, што рабілі людзі навакол і пасля гэтага, і не даваў ім супакою сваімі крыкамі без слоў аб тых няпраўдах, што яны чынілі.
Людзі выкалалі яму вочы. Чалавек аслеп. Але вушамі сваімі ён добра чуў, дзе што дзеелася, і, узяўшы ліру ў рукі, ён ім зайграў песню аб праўдзе, такую ад важную і гнеўную песню, што аж людзей страхоцце прабрала.
Людзі адрэзалі чалавеку рукі, каб ён не мог йудаіць іх сумлення сваімі песнямі. Але чалавек I пасля гэтага не супакоіўся. Дзе толькі здаралася якое злачынства, ён там стаяў нямым сведкам, нп.ипманым, пакалечаным крыжам, і відам сваім тінамшаў ім аб праўдзе.
Людзі забілі чалавека. На яго акрываўлены труп накінулі крушню каменняў. Але кожны раз, як толькі праходзілі каля гэтай крушні, яны ўспамiналi аб гэтым чалавеку і аб праўдзе...
Людзі раскінулі каменні па дзікіх палях, а труп спалілі на агні, каб і знаку ад яго не асталося. Але лиы не маглі ўціхамірыць той буры, што чалавек ш.іклікаў у іх душах... Непакой у іх сэрцах рос.
I пракліналі людзі памяць чалавека за тое, што іх сумленне іх чапаў. Праклінаючы яго імя, яны гатым самым увекавечылі яго змаганне за праўду.
Хто стаіць за праўду, той ніколі згінуць не можа.


У жыццёвым змаганні

Дробненькая мурашка ўзваліла на свае плечы ветачку, у дваццаць разоў большую за сябе. Гэту ветку ёй трэба было з ямінкі занесці ў мурашнік.
Каб чалавек ступіў нагой, дык закрыў бы гзту ЯМІнку з мурашнікам разам. Але мурашцы яна здавалася вялікай процьмай, ад якой галава кружыла і вочы мутнелі. Яна карабкалася патроху ўверх.
Гэта было ўсё роўна, як бы чалавеку трэба было ипгаць на вялікую гару цэлую сасну.
Не дай бог зляцець уніз з гэткай махінай — можна сабе і карак зламаць, і душою згінуць.
Мурашка трымалася цвёрда, але не вытрывала — здарылася няшчасце, і яна разам з махінай накацілася ўніз. Яна моцна пабілася, паранілася, наглыталася пылу і, як нежывая, ляжала ў глыбі яміны, прыціснутая веткай. Здаецца, апошнія кинуты яе насталі...
Але праца не цярпела адкладу, пяшчоты і гультайства. Мурашка выбралася як-кольвечы з-пад галінкі, расплюснула вочы, атрэслася і, урэпіўшыся зубамі ў махіну, зноў лезла на гару.
Разоў дваццаць здарылася з ёю тое самае няшчасце. Некалькі яшчэ крокаў, і яна была б на месцы, але дзьмухне ветрык, і яна зноў ляціць, як пылінка, у процьму. Пот пакрыў яе. Цела было ў крывавых ранах. Яна цяжка дыхала. Але ў вачах гарэў агонь вялікай цярплівасці і ўпартасці. Дух вялікага асілка жыў у яе грудзях.
I вось у дваццаць першы раз пусцілася яна наверх памаленьку, асцярожна, абмінаючы апасныя месцы і няроўнасці на цяжкім шляху. Вочы яе ўпіліся са смагай удаль. Лапкі яе працавалі і працавалі. Бокам-скокам, і яна з трыумфам дабралася да мурашніка з патрэбнай галінай.
Яна выпаўніла страшэнна цяжкую працу на агульную карысць свайго племен! без ніякага шуму, без ніякіх пахвал, як свой натуральны жыццёвы абавязак.

Size