Пайду...

Пайду ў самоць пад хрып, пад хруст прыбрэжжа;
На кій вандроўны там бамбук я зрэжу.
У агнахмельнай радаснай бядзе
Маё каханно — чайкаю ў вадзе.
Пайду ў задум пад шэпт,
пад песню пальмаў,
Дзе смех дзявочы асалодай паліць,
Дзе кіпарысы сталі ў стройны рад,
Дзе дзень у дзень злуецца вадаспад.
Ён малаткамі звоніць у граніты,
Ён дражніць горы стукам стокапытным,
Ён на абвал плюе разбітым шклом,
Ен чыніць бесчын срэбраным агнём.
Пайду я ў ноч, у шоўк пахучай мгліЦы:
Дзе знікла з даляў спслая зарніца,
Дзе постаць мілай тоне памія? дрэў,
Дзе на вяршынах дзень стары згарэў.
Яна прыйшла насустрач маім ласкам.
Яна прыйшла, як летуценне з казкі.
У радасць рынем з ёю да зары,
Бы камень, адарваны ад гары.
3 глухіх цяснін пацягне роснай стомай.
Яна мне кіпе ў грудзі соладзь стогнаў,
Заслепіць белай музыкай зубоў
I скаяш свой жаночы забабон:
«Прыбой сягоння гэткі непакорны...
Вунь два чаўны згубіліся на моры...
Як непрытулыты дрэвы ў гэты час.
Цалуй мацней, цалуй апошні раз...»
Задзівінь поўнай месячным спакоем,
Заслепяць цені смугла-сінім строем,
Зайграюць зоркі. залатым аўсом,
Спадуць на чорны сполах валасоў.
«3 табой, з табой паеду ў Беларусь я!» —
I я ў вачах бяздоністых таплюся,
А броўкі колюць цёмнай астрынёй.
Яна дрыжыць галінкай маладой...

Size