Ранiца кiнула казку у дно мора

Пальмы пад шэпатным, клёкатным ветрам
Шумяць, нібы крыллі бакланаў,
Хмелем магноліі хмеліць паветра,
Зардзелі баражкі туманаў.
Раніца кіпула казку ў дно мора —
Паданне ружвых бязбрэжжаў.
Зараз прыбой загудзіць,
загавора, У скоках закружыць, заснелшць.
Сыпле на бераг трывожныя шквалы,
Зазвоніць, засвісне ўдагонку,
Рьшецца гнеўна па скалы, абвалы,
Захлешча абрыў зычна-стромкі.
Вецер зачэшацца шустры і востры,
Завохкае вохам-стагнаннем.
Хваля за хваляй — блакітныя сёстры —
Зайграюць шматколерным граннем.
Зыдуцца разам, заслюняцца слінай,
Разыдуцца, пусцяцца дуба.
Варам завараць, сівой шумавінай
I вышчараць белыя зубы.
Грэбні сівыя зашчэмяцца ў шчэмкі,
Забрызнуць сляпнёю салёнай;
Вецер зачэпіць струмені-зачэпкі,
Расплгохне па сініх загонах.

Size