Бакланы

3-за горных сінявых абрысаў
Адзела зара кіпарысы
У гучна-руяшвае ранне.
3 цяснін, з цёмна-бурых заховаў
Пусціліся ў мора на ловы
Тры племені чорпых бакланаў.
Ў аблокі завырылі ў вырай,
На мора закрылілі крыллі,
Звінелі заглушаным звонам.
Тры племені чорных бакланаў
На ловы пусціліся рана
3 галодным абветраным стогнам.
На паруспым фоне галеры
Вятрыцы лічылі ім пер'і
I гойдалі ў сініх калысках.
Бакланы крыламі пісалі
На морскім празрыстым крышталі
Заморскія літары-рыскі.
Іх вострыя дзюбы клявалі
Барашкі заклёваных хваляў
У гучна-ружовае рапне.
Сачылі за тлустаю рыбай,
У змрочнай у зыбістай глыбі
Бакланы шукалі снядання.

Size