З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Гарачы летні дзень.
У пушчы цень і халадок.
Пахне ягадай, грыбамі
I смалою.
Лепшага няма на свеце,
Як у лесе — у глушы
Сядзець грамадай маладой,
Гарачай і адважнай,
I сполах павадзіць на тых,
Хто крыўдзіць люд гаротны.
У кожную хвіліну ты гатоў
Змагацца за жыццё,
Пайсці на смерць за ўсіх гаротных.
Ты нібы на працягнуты
Над бяздоннем дроце
Скачаш.
Упадзеш — і скончана ўсё.
Ты чуеш, што жывеш...
Нібы змейкаю ў руках,
Смерцю і жыццём Іграеш.—
Спакойна, з жартамі
Палуднавалі хлопцы.
Раптам нешта шаснула ў кустах...
Прыбег разведнік:
«Пазнанцы акружылі лес!»
Ускочылі паўстанцы.
Стрэльбы ў рукі.
Усміхнуўся Янка.
Ведаў, што жаўнеры ў лес не пойдуць —
Пабаяцца.
А скуль дазналіся яны,
Дзе мы сядзім? —
То вынюхаў мой брат Лявон...
О, подлы... здраднік...
Гадоў мо з дваццаць міскі ліжа панскія,
Як пёс.
Ён рассыцеў і панам сам зрабіўся.
Ён за паноў гатоў цяпер
На шыбельніцу ўзвесці
I бацьку роднага.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size