З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Боль сумлення ў ім патух,
Як вугаль тон у лужы.
— Здавайцеся ўсе...
Мо вас намілуюць.
Акружаны вы тут
Жаўнерствам польскім.
3 лесу шпілька не пралезе.
Ты звар'яцеў, мой брат!
За што спаліў маёнтак?
Пан Скрыцкі — добры пан,
Вор брату роднаму — Здавайся! —
Так соладка, так смачна гаварыў
Лявон наўстапчай грамадой у лесе.
Пры гэтым выгляд у Лявона быў,
Як у святога. Вочы — бы ў ягня:
Пакорлівыя, добрыя.
Сам гнуўся у бакі туды-сюды,
Як быццам бвз касцей ён быў.
I хітрасць, хцівасць вылезла наверх.
Лявон круціўся абаранкам,
Як над карном куслівая змяя.
А Янка — родны брат яго —
То бляднеў, то чырванеў,
Ён чуць стрымаў свой гнеў,
Уеўся пальцамі ў наган.
— Ты брат мне, кажаш, брат?
О, подлая гадзюка,
Хоць костка родная,—
Сабачым, панскім мясам
Абрасла...— Маланкі дзве блакітныя
Бліснулі грозна з Янкавых вачэй.
— Хлопцы! Плі! Кашлянул! рэвальверы.
Лявон завойкаў, паваліўся.
Яно звініць-гудзіць
Жаўранкамі і пчоламі.
Залатыя, драцяныя косы сонца
Ў рэчцы замільгалі,
Зайчыкі яго на гладкім дне смяюцца,
Ў апракінутых уніз нябесах,
У люстарцы з перламутру
3 акунькамі срэбнымі гуляюць,

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size