З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

У даль, Удаль, Удаль...
3 прастораў хмельных, Ярка-гучных
Кідаецца ў пугачу доўгі шлях;
Уцякае ў хвойны цень з гарачыні.
Абапал шляху —
Ў сполаху застылыя вандроўцы.
Сям'я рабін да скрыўлонага плота
Цісвецца;
Абвернутыя ў скруткі кужалю
Дрыжаць бярозкі.
А воддаль — елачкі,
Бы шэраг пірамід,
Уверх глядзяць.
Ім ветрык папраўляе складкі
На світках з вожыкавых голкаў.
А дзе-нідзе
На межах,
Каля мшыстых крушняў,
Што абраслі «сабачымі грыбамі»,
Бартуюць шлях
Крыжы...
То голыя, нязнаныя істоты
Выпучылі грудзі ўперад,
Разгарнулі рукі ўшыры,
Выцягнулі шыі ўвышкі...
I безгаловыя нямеюць... Нямеюць...
Бо не могуць гаварыць
Аб тых, што дрэмлюць у зямлі
На гэтым месцы.
Спіце, косці!
Тысячамі блукаліся па дарозе
Адвечна вінаватыя,
Адвечна загнаныя,
Адвечна прыбітыя,
Адвечна гаротныя
Сяляне —
«Бежанцы».
Бас царскія нагайкі
Павыганялі з родных гнёзд,
Пускалі вёскі полымем і дымам.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size