З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Павыкурылі ўсіх,
Бы стады счумленых авец.
Ад немцаў забіралі
3-пад Немана,
3 берагоў Віллі.
Ў вачах туга аб тым,
Што засталося.
Пануры конь, пакінуты гаспадаром,
Ў задуме голаду дрыжыць.
I, як авёс з дзіравага мяшка,
Па дарозе трупы сеяліся.
Не плакалі па іх —
Бо не было калі, каму...
Сухія былі вочы,
Гарачыя ад роспачы.
Маўчы, крыжоў сям'я,
А то застогне Камень,
Заенчыць поле,
Віхор скалыша шлях,
Уздыбіцца пясок
Ў абшарах Беларусі,
Засыпле волы сонцу,
Досуха загаціць рэчкі
Ад гневу-помсты.
Ад вогнішчаў-пажарыш
Нашых вёсак
Нямала пёкся шлях.
Нямала шлях у трасцы гойдаўся
Ад выбухаў гарматаў,
Ад рыку бомбы з самалётаў,
Ад кулямётнай ашалелай малацьбы,
Ад гіку-свісту вастрадзюбых стрэльбаў,
Ад абозаў рознафарбных войск,
Ад конніцы здзічэлам,
Што ўсё поле здратавала.
На беларускіх гонях
Залішне многа
Канцэртаў смерці
Адбывалася.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size