З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

У вопратках руінаў-папялішчаў
Беларусь галошанне казала,
Прычытанне рвалася з грудзей,
Кідалася, нібы град камнёвы.
Знізу ўверх —
Ў нямую сталь нябёс!
Пракляццем білася,
Як той азябшы падарожнік
Б'ецца ў хату.
Гэй, шлях, маўчы!
А шлях наш не маўчьіць...
Ганебны, тлусты польскі пан
Зноў яго ўзбудзіў.
Прачнуўся з крыкам.
Як нерв паколаты, балючы,
Дрыжыць наш шлях-дарога.
Войканне і плач расце,
3 вёсак надыходзіць
Роем аваднёў.
Воблака пяску кудзеліцца над полем.
Конніца.
Павозкі.
Жаўнерскі брыль блішчыць.
Дзікі карнавал з пякольні
У грозна-страшным выглядзе
Соваецца па дарозе:
Адзін ў адзін сабраны ўсе
Дзяды старый з вёсак.
Вяроўкамі звязаны рукі.
Па лысінах спяклася
Цёмна-бурымі блінамі кроў.
Апухлі вочы на ссінелых тварах.
Акрываўлены кашулі па плячах
Ад шомпалаў жаўнерскіх і пагаек.
А побач з коннікам
Ідзе стары яўрэй
3 вяроўкаю на шыі,
Другім канцом прывязан да сядла.
Сівую бараду,
3 мясам вырваную,
Трымае польскі «рыцар» у руцэ —
Вайсковая трафея.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size