З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Па патыліцы
Старога б'е,
Каб той ішоў хутчэй.
На сялянскім возе
У вопратцы парванай
Сядзіць дзяўчына.
Прышнуравана моцна да сядзення.
Рукі пораціснуты вяроўкай.
К акрываўлейым грудзям дзяўчыны
Жаўпер здзічэлы лезе.
Жарты строіць.
Ахрыплым голасам
Крычыць дзяўчына,
Плюючы ў твар жаўперу.
О, гордая красуня,
Прыгожая і смелая Агата!
За што дзявочу чэсць тваю забралі?
За што такія здзекі над табой? —
Ты, Янкі Віхрабурнага сястра,
Разведніцай адважнаю
Была ў паўстанцаў.
Хтось падказаў жаўнерам...
Старога бацьку толькі што забілі.
Труп, мабыць, шчэ пёплы.
Брат — у лесе...
I вочы дзеўчыны,
Налітыя крывёй,
Маланкаю бліснулі ў бок жаўнера.
I штырх яе у бок.—
Не то йшчэ будзе!
А за грамадай, на калясцы,
Рассеўшыся вяльможай,
Пан Скрыцкі ехаў сам.
Ён рантам загадаў,
Каб «арыштанты» заспявалі
«Ешчэ Полвека не згінэла».
Нанова над спякотай сонца
Катаванне пачалося...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size