З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

— За смерць вашых бацькоў
Пан Скрыцкі заплаціў жыццём.
Марына — адменай будзе
За Агату.
3 мясам вырву з сэрца я Каханне.
Не ваўчанё
Над прыстрэленай ваўчыхай
Вые, прычытае,—
Марына, папская дачка,
Над забітым бацькам плача,
Б'ецца галавой аб жвір.
Ламае рукі,
Уся дрыжыць.
Змрокі узнімаюцца, растуць,
Бы цёмыыя густыя кудлы воўны,
На лагчынах дыміцца туман.
У хвалях сівых хмарак
Месяц — човен залаты —
Плыве...
Марына ціха плача.
Не бачыць, што над ёю
Стаіць Янка —
Атаман паўстанцаў,
Той, каго яна калісь
Сабакамі цiкавала...
Стаіць Янка.
Вачэй не можа адарваць,
Маўчыць.
Забыў ён бацьку роднага,
Забітага сягоння
Над камандай папа Скрыцкага.
Забыў сястру Агату,
Якую во цяпер,
У гэтую хвіліну,
Жаўнеры мо жывую рэжуць
На кавалкі.
Забыў пра тое,
Што тут нядаўна
Пракляў свае каханне
Да папскае дачкі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size