З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Ён бачыць,
Як дзіўная дзяўчына,
Стромкая, бы топаль,
Белая, бы снег,
Плача, убіваецца.
— Марына...— прашаптаў,—
Марына...
Марына ўскочыла на ной,
Тварам да яго.
У адну хвіліну
Вочы высахлі,
Сталёвыя, халодныя.
Пранізвалі яго
Пагардаю, няпавісцю,
Што з роду ў род
Жыве ў папоў
Да «чорнай, хамскай косткі»...
Прытомнасць да яго вярнулася.
— Дык вось якая ты...—
Прахрыпеў.
I рэвальвер бліснуў...
Раптам хтосьці ззаду
За руку яго стрымаў.
— Не страляй, мой брат,
Не трэба!
То была Агата.
Нейкім цудам вырвалася
3 рук жаўнерскіх:
Уцякла.
— А ты, паненка,
Ухадзі скарэй.
Ты вораг мне. Жыві,
Каб бачыць, як і мы тут
Зажывем на славу.
Тады ад зайздрасці
Сама ты здохнеш.
Ідзі, адроддзе воўчае, адгэтуль!
Прайшло йшчэ колькі дзён.
На Варшаву шлях трымалі.
Песні волі заспявалі ў нас.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size