З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

А мо не лес —
Коміны падземных фабрык
Вылезлі, як дудкі, ўверх з глыбі
Пячэр агнёвых, з надзямелля
I свішчуць,
Свішчуць.
То пальцы два
У губу ўлажыў малойца новы,
3 новай казкі — Засвістаў.
Выскачыў з бярлогі сумны воўк,
Ад голаду сухі, бы корч,
I бразнуў фосфарам вачэй
У хмельны цемень лесу.
Іскравіў голадам, самотнасцю вакол.
Паджаўшы хвост
I апусціўшы нізка морду,
Воўк сунуў мiж пнёў —
Апрыкрала яму «цю-га» людское.
Як даўны сын гушчару,
Які трымаў у страху
Магнатаў і князёў
I бараніў сярмяжны люд,
Так і цяперашні паўстанцаў атаман —
Янка Віхрабурны —
Хлопец з вёскі,
3 буйнаю сям'ею дзецюкоў
Палохаў тых,
Хто сюды прыйшоў з
Пазнані і Варшавы Панаваць.
Белыя былі арлы ў папоў па шапках,
Багнэты і нагайкі — у руках.
Матка боская з ксяндзамі — у хвасце.
Беларусь ад іх стагнала стогнам.
Беларусь апранута была
У пажарышчны бурное паўстанняў.
А кіпці белапанскага агіднага арла
Ірвалі яе грудзі
I сэрца трэпетнае
Скублі на жылкі-піткі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size