З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

...Што рабіць? —
Завойкаў люд па вёсках,—
...Што рабіць?
Дзе воі нашыя?
Дзе нашыя чырвоныя саколы
3 зоркай на шаломах,
3 бурай вольніцы ў грудзях,
3 полымем штандараў
На штыках?
Дзе воі Леніна?
Дзе?
- Тут! -
Гукнуў Янка Віхрабурны,—
Мы самі — ўсе па вёсках!
Хлопцаў грамада адзін ў адзін!
Ідзем у цёмны лес!
Чырвоны певень загуляе па маёнтках!
Зрываць будзем масты!
Як звяроў, трывожыць будзем
Панскіх наймітаў труслівых!
Мы вытурым іх з Беларусі!
Наш курганны край задушыць іх жыўцом;
Апынуцца яны, як тыя мышы, ў студні.
Нам не арліхі дохлыя патрзбны,
А творчы і мазолыіы Серп і Молат!
Мы адваюем край!
Ён вольным быць павінен!
Вінтоўкі ўсе з заховаў павымайце!
Ідзем адваякаць жыццё!
На фабрыцы дагэтуль Янка працаваў
У горадзе, ён выводаў на сваіх плячах —
Адкуль на свеце ліха.
Бываў на сходках,
Кніжкі ён чытаў,
Вярнуўся ў вёску вольніцы байкар,
Вочы ў хлопцаў заблішчэлі.
Ноч і глуш
Спляліся між сабою.
Вандруюць, як разводнікі,
Між прысадаў векавых
У дзікай пушчы.
Над цёмнай шчэццю
Стромкіх дрэў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size