З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Вісіць над каркам сівай хмары
Ярка-модны месяц.
Не месяц —
То ў крыві карона,
Сарваная віхорам з галавы
Нязнанага баяшшча.
Не месяц —
Чырвона-вогненнае сэрца волата
Блытаецца ў сумнай пустцы неба.
Не месяц —
Агромністая бурая лілея
У бяздонні шкла нямых пустотаў
Заквітнела.
А над борам
Па блакіце люстраў
Нехта рассыпаў вялікі коўш
Чырвоных, ядраных малін,
Пульхных, нібы вусны малалетак —
Зоркі.
Нехта рассяваў
Па вадзяністым шоўку
Зерняткі з рубінаў —
Зоркі.
Нехта тысяччу вачэй
Глядзіць ўніз — у кудры бору —
I залатымі шнількамі Коле пушчу.
Янка Віхрабурны
Толькі што прыйшоў у лес.
Прыдушаным авечым стадам
Ляжада воддаль вёска.
Часам даляталі стуль,
Бы спалоханыя пнтушкі,
Шумы-гукіт
Скрып варот,
Сабачы брэх,
Ні то гоман,
Ні то шэпт людскі.
Усё гэта лілося ў сарца Янкі
Чароўнай музыкай,
Хмелем супакою;
Веяла яму ў вочы абразкамі
Гадоў даўно мінулых...
Абразок за абразком мігцеў,
Бы па заходзе сонца ззянне колераў.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size