З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Вось малы ён пастушок
3 васільковым аганьком у зрэнках.
(У рэчку углядаючыся,
Ён заўседы бачыў сам сябе,
Як быццам у люстэрку.)
Старэнькі лысы дзед
3 слязлівымі вачыма
Яму тады пры стадзе
Казак шмат апавядаў:
Пра ведзьмакоў, русалак,
Ваўкалакаў і разбойнікаў,
А больш за ўсё яму быді ў спадобу
Казкі аб асілках,
Што нарадзіліся ад зор.
Бысокія — бы хвоі.
3 жалезнай булавою ў сто пудоў
Пускаліся яны па свеце вандраваць,
Біліся з змяямі,
3 чароўнай, цёмйай сілай,
3 панскім войскам,
3 панамі,
Што гаротны душылі на прыгоне.
У тых асілкаў:
За пазухаю — сонца,
Месяц ясны — на чале.
Дзед панятаў прыгон —
I жудасныя казкі-былі
Гаварыў малому Янку
Аб тым, што дзеялася
У маёнтках папскіх.
I кулаком старым сухім,
Пажоўклым, бы карэннем з-пад зямлі,
Трос стары ў бок маёнтка
Папа Скрыцкага,
Які здалёку белым дахам
Неба падпіраў.
Тады ў вачах патухлых дзеда
Палаў агонь...
3 дзівам паглядаў малы Янка
На маёнтак папскі.
I доўга задумённы смутак
Яго вачэй палацы акрапляў...  
Там...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size