З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

У аксаміце, золаце і шоўку
Гадавалася, расла
Панская дачка Марына —
Белая і пухлая дзяучына,
Як бы сатканая з пуху
Снежна-белага, лябяжага...
А вочы... вочы...
Ласкавыя, мяккія.
Гляне —
Цёпла на душы малога
Янкі робіцца,
Бы песня жаўранка шчаноча яму вушы,
Бы васілёчкі посцяць яго губы,
I цэлы дзеиь тады
Шчасцем быў ён сыт.
А раз...
Апрыкраў ёй.
Сабакамі яна яго шавала,
«Хамам», «быдлам» абазвала,
Як доўга на яе здалёку
Ён глядзеў.
Ён пахаваў глыбока ў душы,
Бы у трупе,
Пачуцце кволае.
Памёр яго дзіцячы бог.
I злосць яго ўзяла.
У «мужыцкім» сэрцы
Нешта гордао і гпоўнае палала...
Як быццам раптам
Сярод ціхага і сопечнага дня
Пакрылі неба хмары,
Віхор пачаў круціць,
Маланка заіграла —
I горача і весела так стала.
Ён сам не знаў чаму,—
На Марыну болей не глядзеў.
Аднак жа
Постаць гожая дзяўчынкі папскай
У яго грудзях яшла,
Атрутаю хмяліла яго думкі.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size