З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

3 пастушка зрабіўся Янка
Парабкам, здаровым, стромкім.
Марына вырасла ў паненку.
I кожны раз, як ён яе здалёку прыкмячаў,
Успамінаў шаванне.
I кожны раз расла і злосць
I гордасць.
I кожны раз, аднак, цягнула да яе... —
О, сэрца!
Сціхні ты, гадзюка, сціхні!
Не для цябе адроддзе папскае!
Каб загасіць агонь пякельнага кахання,
Янка ўцёк у горад,
У незнаемы горад.
Горад...
Як калісьці ў дзяційстве Янку вабіў лес,
Так яго пасля зачараваў вялікі горад:
Казка з каменя і сталі. Горад
У зморшчынах глыбокіх, гулкіх вуліц,
Ў павуціне дротаў, У рогаце машын,
У маланках-агнявіцах электрыцтва,
У хмельных сноках самаходаў і трамваяў.
Нервовы і вар'яцкі горад
Як мурашкі
На карчы ў лесе,
Штодзень злаваўся горад,
Бы асілак грозны.
Гэта фабрыкі, заводы
Крычалі ў неба,
Высунуўшы ўверх страшныя коміны,
Што чадзілі абшары вышыні
Туманна-шызым дымам,
Плявалі ў перламутравы, аблочны
Трон нябеснага тырана.
Грозным, гнеўйым выкрыкам
Звалі фабрыкі.
Дрыжы, банкір і фабрыкант!
Свае хаўтуры ў гуку фабрык!
У бетонных курганах
Навекі ты заснеш.
Дрыжы!
Музыка, шампапскае, блудніцы.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size