З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

I блеск кафэ-шантанаў
Хай ліжуць твой распусны мозг,
Зацемраны агіднаю хваробай.
У сутарэіші сядзіць галодіты твой нявольнік,
У лахмоццях злосны,
3 маланкай цёмнаю ў вачах,
3 пракляццем у душы,
3 матаршчынай на губах,
3 сталёвым гартам у руках;
Ён сатрэ цябе з зямлі,
Ей створыць новае жыццё.
Янка на ліцейным доўга працаваў.
На сходы тайныя хадзіў ён часта.
Там грамаце студэнты навучылі.
Паразумнеў, чытаў шмат кніг.
Шырокі, вольны, сопечны абшар
Горда думкі засвяціў.
Вайна і Рэвалюцыя.
I Янка добра ведаў,
Што такое пан і фабрыкант
I што рабочы і мужык-бядак.
Гардзіцца ён пачаў,
Што палеяшць да той сям'і людской,
Дзе «костка чорная» накрыта
Мазалямі творчай працы;
Да той сям'і вялікай, братняй
На ўсім свеце,
Што будучыну, шчасце для людзей
3 жалезнай сілай рве з рук
Нагніўшых і аджыўшых век свой
Багатыроў,
Якія хутка пойдуць у процьму
Тхлані, забыцця.
У гэтых думках-успамінах
Янка не прыкмеціў,
Як паўстанцы-хлопцы падышлі
Са стрэльбамі,
3 харчамі,
3 кулямётам,'
Ажыла пушча...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size