З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

Там гнёзды сабе хлойцы парабілі
I выходзілі часам з пушчы
Жаўнераў панскіх, нібы качак,
Паляваць.
Беларусь, як бы капусным рабаком,
Кішмя кішэла шляхтай і панамі.
Край завыў
Галодны, ранены.
Музыка панскі бізуном іграў
Па «халопскіх» спінах,
Забіраў дабро,
Гвалціў матак і дзяўчат,
Пажарышчы па вёсках узнімаў,
Расстрэльваў народ.
I помета полымем гарэла
У сэрцах партызан.
Усе адзін ў адзін
Далі прысягу камандзіру
Змагацца за народ бядняцкі,
Трывожыць пана,
Знішчыць да канца.
А сведкаю была матуля-пушча.
Хто тры разы савою закугыкаў?
Хто будзіць пунхчу сполахам паўночным?
Малойцы Янкі знак даюць...
Чырвоны полаг неба.
Гарыць маёнтак панскі, як лучына.
I ноч успыхнула,
Прачнулася.
Спалохана чытаю люд
Чырвоную прысягу
На аркушы мядзяным неба:
Помета,
Помета,
Помета —
За вёскі і за люд зярмяжны.
Гарыць маёнтак панскі.
Пажарышча рагоча, як вар'ят...

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size