З сказаў буры i вiхораў

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18

...Го-го-го...
Посвіст рэжа пушчу:
...Ф-ф-ф-ю-го-у...
У апавітках ночнай сажы
3 смаглаю я^урбою
Коціцца, паузе па аксаміце лесу
Пошчак-рэха.
...Го-го-го...
Нехта звар'яцелы
Голаў б'е аб хвоі.
Скрабе плячом аб шурпаць жорсткіх пнёў
I свішча, свішча:
...Ф-ф-ф-ю-ю-у...
А пушча,
Вілаватымі асілкамі,
Як той агромны ачарот,
Дрыжыць,
Дрыжыць,
Дрыжыць.
I шолах лье такі,
Як быццам на чыгуп гарачы,
Дабела раскалёны,
Пырскае халодпы град крапінак:
...Ж-ж-ні-я?...
Так бор гудзіць.
Тут гладкі быў абшар зямлі,
Як волізарны плсх.
А з далечы прастораў і часоў
Імкнулася сгоды, бы шквал сталёвы,
Няведамае племя,
Калгоча-кудрае, віхрастае
I дзiка-воўчае.
Нахлынула, парынула на веча-сход
Старукае, станогае
Няведамао племя.
I раптам — Анямела, адвярдзела,
Мохам абсцілалася,
Смалою абурштынілася,
Засталося вечна стаяць У пушчу-лес;
У лес з ваўкамі, ягадамі і грыбамі,
3 казкамі дзядоў,
3 труканнем бяроставай трубы
Дзівацкіх пастухоў.

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18
Size