Адплата пану

1 2 3 4 5 6

Пан сляпы, а заўжды знае,
Дзе дзяўчына маладая,
Дзе красуня-маладуха,—
Да яго даходзіць слуху.
Да сябе з вясковых хат
Згоніць пап усіх дзяўчат;
Корміць мясам, поіць мёдам,
Кружыць гучным карагодам.
Граюць скрыпкі і басэтлі
На ігрышчы панскім гэтым
Дзень за днём, за ночкай ноч,
На благія жарты-кпінкі
Пан ім ладзіць вечарынкі.
Ён у шумным карагодзе
Страхаццё па іх наводзідь,
Бо іх мацае рукой:
Робіць спробы над красой.
А каго з іх спадабае —
Застаецца пасля балю...
Быў тут сведкай слёз і стогнаў
Бедны стараста прыгонны.
Ён зганяў сюды дзяўчат.
Воля пана — то не жарт.
Раз пад всчар громка, строга
Кліча старасту старога
Пап сляпы к сабе ў камору,
Кажа: «Во якраз у пору
Ты прыйшоў! Наладзь гульню,
Знаеш, так, як я люблю!
Калі не, дык закатую,
Галаву здзяру пустую!
Пасяку цябе на мяса —
Маім выжлам на каўбасы.
Мой фурман на гэта зух,—
Выб'е твой мужыцкі дух!»
Мужычок стаіць, трасецца:
«Дзе схавацца? Дзе тут дзецца?
Заклююць, з'ядуцъ сяляне,
Мне жыццё пякельняй стане.
Вось паганства, вось брыда,
Проста гора ды бяда!»
Выйшаў стараста з пакояў.
Над зямлёю зорак роі
У сінявых у пасцелях
Люду штось казаць хацелі.
Во-во скажуць слова, сказ,
Шэпнуць люду ўніз хоць раз...
А над гаем над хваёвым,
Пад абшарам пад сталёвым
Ціш вісела ільдзяная,
Ціш смяротная, нямая;
Жудзь дрыжэла на палях,
На цяністых пустырах.

1 2 3 4 5 6
Size