Адплата пану

1 2 3 4 5 6

«Гэй, нябёсны божа, дзе ты,
Ў рызах вогненных адзеты?»
«Дзе ты?» — водгалас гавора
На шырокім на прасторы.
«Дзе ты?» — кажа цёмны бор.
«Дзе ты?» —крык плыве да зор.
«Што ж ты бедных не ратуеш?
Ці не бачыш? Ці не чуеш?
Мы ж паноў тваіх паілі,
Мы ж ксяндзоў тваіх кармілі,
Мы ж маліліся шмат год
Да хмялення, да хрыгют...
Мы падлогу білі лобам,
Святкавалі свята добра.
У нашых хатах у старых —
Малявідлы ўсіх святых.
Над мядзянымі званамі
Чарпарызнікі над намі
Жартавалі ў тлустым целе,
Вартавалі нашу цемру.
Гулка бомкалі званы,
Ці не хлусілі яны?
Мо ўсё выдумкі і глумы?»
— Так старэнькі думаў думу.
А нябёсныя пустоты навадзілі на маркоты...
Дзед пусціўся нацянькі,
Дзе луналі аганькі.
Нібы кнігі-летапісы,
Хаткі-труны, хаткі-цені
Смалякамі ўсе мігцелі.
Пад нагой квахтала гаць.
Дзед пачаў дзяўчат збіраць...
«Гэй, на згон-прыгон да пана!
Пабалюеце да рана!
 палацах пап сярдзіты,
У атлас увесь абвіты,
Ловіць зыкі, слухам сочыць,.
Жмур і жмур сляпыя вочы,
То не вочы — смерць вачэй,
То сляпы агідны змей.
А музыкі ў гулкай залі
Ладзяць скрыпкі і цымбалы.
Вось прыносяць пачастункі —
Рознай ежы, розных трупкаў.
Сыплюць лёкаі слаўцы,
Сыплюць градам малайцы.
Скрыпы, рыпы, шэпты, піскі
Па кутках далёкіх, блізкіх.
Чэлядзь панская па модзе
Валаводывалаводзіць.
Што не йдзе сюды хутчэй
Гурт сягоняшніх гасцей?

1 2 3 4 5 6
Size