Адплата пану

1 2 3 4 5 6

Пан рукой сваей варушыць,
Увесь ён — слух, увесь ён — вутны.
Адкідае, як лупіны,
Шэпты слугаў, іх вазніну,
Ловіць шолах са двара.
«Што не йдуць? пара... пара...»
Разважае ён паволі,
Прыслухаецца ён болей.
Слух, як шпілька, навастроны.
Усе магчымыя законы
Праступае яго слух,
Як нялюдскі нейкі дух.
У яркасць дня, у цемеш. ночы
Папу слух — другія вочы.
Не пабачыць — слухам возьмо.
Не Дасць пудлы пан вяльможны.
Ён сляпы, ды хоць бы што —
Дзіўна чуе, як піхто.
Вось, здаецца, тыя «госці»...
Пан на дзверы вушы гострыць.
Так, ідуць. I толькі двое
Увайшлі ў яго пакоі.
Злосць сваю ён перамог:
«Гэта рух дзявочых ног!»
Крок саромлівы, пудлівы,
«Маладзонькая, так, так...
Вось у гэтым — самы смак...»
Крок лапцой тут не да толку —
Коліць слух калючай толкай.
Пап злуецца: што за ввода?
 Хто ў лапцях тут робіць шкоду?
— Ты? мой стараста? Ну, пу?
— Дзеуку я прывёу адну...
— Ці л; адну? Ой, дам гультаю!
— Спадабае пан, я знаю!
Уцяклі усе. Дай, пан, веры,—
I старэнькі — шмыг за дзверы.
А дзяўчына слёзы лье.
Пан бярэцца за яе...
— Дык чаго ж ты? падыдзі жа!
Кажа пап.— Ты пакажся!
Я агледжу без прыпукі,
Замест воч — я маю рукі.
— Пан, злітуйся нада мною...
— Бач, і голас у дзяўчынкі,
То не голас — ручаінка!
Валасы твае, як пух,
Словам, стараста мой — дух!
Шчочкі гладкі — маладая.

1 2 3 4 5 6
Size