Адплата пану

1 2 3 4 5 6

Тварык — жар, то кроў жывая,
Мабыць, чырванее цела.
Во халодная — збляднела...
Губкі пухлыя маўчаць,
Грудкі поўныя дрыжаць...
Пан ёй гладзіць рукі, плечы,
Штось балмоча недарэчы,
А яна глядзіць на бельмы
Злой, агіднай, дзікай шзльмы,
I нязнаны смертны страх
Б'ецца ў тронаткіх вачах:
Пад схаванай панскай грозьбай
Скамянолі яе просьбы.
— Ой, панок, хай будзе досьтць,—
На каленях шэпча-просіць.
— Ты чыё, дзіця мае?
— Дочка старасты твайго.
— То няпраўда! — кажа хтосьці.—
То няпраўда, ягамосце!
Далібог, не доч мая,—
Кажа стараста,— твая!
Пан калісь і маю бабу
Да сябе ў пакоі вабіў.
Ты пакінуў тады ёй
Водслед похаці тваёй.
Гадаваў тваю дачку я
I цяпер яе шкадую,
Так чыпіць бясконца здзекі
Непрыстойна чалавеку.
У грудзях тваіх цяпер
Вые, рвецца дзікі звер.
Пан, дастаў ты асляпленне
I на вочы, й на сумленне,
Вось цяпер на папа-ката
Надышоў і час адплаты.
Я ў граху табе служу,
Я пакутаваў — не жыў,
Як дугу, ты гнуў мой карак,
Праз мяне ты знойдзеш кару.—
I дзяўчыну дзед спакойна
За руку вядзе з пакояў.
Пап крычыць: «Сюды! Гайдук!»
Будзе старасту каюк.
Восень. Цемрадзь.
Ноч сляпая,
Вельмі ціхая, глухая.
Спіць палац у жудкіх чарах,
На нябёсах хмар атара.
У ваўнянай паласе
Патанулі зоркі ўсе.

1 2 3 4 5 6
Size