Адплата пану

1 2 3 4 5 6

Цьма сляпым бяльмістым вокам
Абхапіла свет шырокі,
Загуляла з цішынёю,
Наплыла над шырынёю,
Усе запоўніла куткі,
Пустыры і хмызнякі.
Чуць шапталіся бярозкі.
Спала поле, спалі вёскі.
Сон з дрымой удвух лупалі
Па-над змрочнай,
Сажу сеялі уніз
Сярод хатак, сярод хмыз.
Што за крыкі апаўночы?
Мо каго хто рэзаць хоча?
Чаму неба заквітнела?
Чаму глеба счырванела?
Што за ночны нейкі сход?
Куды ймкнецца так народ?
Панскі ўзгорак грае, ззяе:
Вечарынка агнявая.
Нібы сонцам асвятлёна,
Цветам пышным аздаблёна.
Панскі дом па той гары
Як бы ў водблеску зары.
Як удзень, уночы светла,—
Гэтак цёпла, гэтак ветла,
Варна, нібы сярод лета.
Што за дзіўная прымета?
Папскі дом блішчыць, як жар,—
Тэта бухае пажар...
Асталіся там на ўзгорку
Толькі печ і падмуроўка,
Да апошняй галавешкі
Спанялілася ўсё рэшта.
I загінуў пан благі
У тым пажарышчы-агні.
А назаўтрае па вёсках
Пайшла чутка-пагалоска,
Абы стараста з дачкою
У ночы папскія пакоі
Падпалілі, уцяклі,
Бо нідзе іх не знайшлі.
Вельмі скора, вельмі хутка
Гэта спраўдзілася чутка,
Як агонь найшоў гуляці
Над суседнім над палацам,
Як маёнткі паміж сёл
Пагарэлі ўсе вакол.
Доўга помнілі сяляне
Той палац сляпога пана,
Яго жудасныя балі.
I папы не забывалі
Цэлай папскай грамадой

1 2 3 4 5 6
Size