Адплата пану

1 2 3 4 5 6

Там, дзе стромкія бярозкі,
Сіднем селі хаткі вёскі.
Каля вёскі,— выган роўны,
А за выганам — загоны.
За загонамі — лясок.
За ляском за тым ускок
Лез у неба, лез да зорак
Адзінокі стромкі ўзгорак,
А на ўзгорку — роўны пляц,
Дзе свяціўся дом-палац.
Шбы злое бяльмо-вока,
Той палац бялеў здалёку.
Шыў па ўзгорку па крутым
Пан сляпы ў палацы тым.
Людзі скардзіліся надта
На благога папа-ката.
Не за цяжкую работу,
Не за вечную турботу,
А за іншы, горшы здзек
Слязьмі плакаў чалавек.
Не мазоль людзей палохаў.
Не ад працы бедны вохаў,
Не ад горкае нядолі
На шырокім панскім полі,
Не ад крыкаў цівуноў,
Не ад свісту бізуноў.
Бо на панскіх па загонах
Так-сяк звыкліся з прыгонам,
У хацінах курных цесных
Часам цешыліся песняй;
Песня емкнулася ўгару
На высокую зару,
I адтуль чырвоным птахам
Біла крыллямі аб дахі:
Зыкі брызгалі яскрава
На абшары, па дубравы.
Дзеі горшыя былі,
К ім прывыкнуць но маглі:
Вочы панскія сляпыя,
Як ражднішчы, страшныя, Б
едных рэзалі-калолі
Аж да страшнага да болю:
Той сляпы, той папскі зрок
Пранікаў людскі куток
I даводзіў да дрыготаў.
Адпадала і ахвота
Жыць на свеце — бельмы пана
Аж да вечара ад рана
Ўсіх калолі, як сукі,
Як сталёвыя цвікі:

1 2 3 4 5 6
Size