Госць

1 2 3 4 5

Нож бліскучы у дзядулі,
Серп, як месяц, у бабулі.
Дзед гасця — нажом у грудзі,
I сказаў: «Няхай так будзе...»
А бабуля тырк сярпом:
Кроў — гарачым ручаём.
Дзецюка і стогн адзіны
Не чуваць быў у хаціне.
Ціха ён у сне бяспечным
Перайшоў у сон той вечны,
Дзе ніколі не прачнецца
I на кліч не адгукнецца.
Дзед і баба — душагубы —
Труп схавалі ў яме з бульбы,
Доўга з лавы кроў змывалі.
I маліцца абяцалі
Да апошніх дзён жыцця
За душу свайго гасця.
Туман нікне па даліне,
Пяе птушка на галіне.
Грае сонца на усходзе:
«Пясок свеж на гародзе...»
Над гародам тым жаўронкі
Пачалі свае гамонкі:
«Цірлі — злы і цірлі — злая:
Нешта знаем... Нешта знаем...»
«Ку-ку! Ку-ку! — над агрэстам: —
Знаю нешта... Знаю нешта...»
На пяколку дзед ляжыць,
Лічыць грошы і дрьжыць.
Сала скварыць, есці варыць.
Між сабою ані слова.
За дзвярыма: «Гэй, здарова!»
Хтосьці крыкнуў у камору.
«Пахвалёны!» — хтось гаворыць.
I дарослыя і дзеці —
Усе сюды. Няма дзе дзецца.
Паглядаюць асцярожна.
«Дзе ваш госць? — пытае кожны.—
Што, дзядок, на печы змоўк?
Дзе схаваўся ваш сынок?
Мо зрабіўся нейкай цацай
I не хоча з намі знацца?
Не ў спадобу за абедам
Пазюзюкаць тут з суседам?
Ці ён стаў такім багатым,
Што прыкажа выйсці з хаты?
Жарты жартамі, а дзе ён?

1 2 3 4 5
Size