Госць

1 2 3 4 5

Туман коціцца ў даліне,
Змоўкла птушка на галіне,
Гарыць шапка на сасонцы,
То за лес заходзіць сонца.
На паляне млеюць цені,
Там расінак мігаценне —
Тут жа блізка каля рэчкі
Бягуць сытыя авечкі.
За авечкамі ўдагонку
Хлопчык смаліць пугай тонкай,
Такі спрытны пастушок,
Раз, два, «ф'ю-ф'ю» у свісток.
А за ім над касагорам
Ідзе-крочыць кронам скорым
Падаро;yік адзінокі,
Такі статны і высокі.
На спіне яго хатулка,
То падскочыць, стукне гулка
Цвёрдым ботам аб каменне,
То зірyе па загуменне,
То задумным вокам кіне
На старую на хаціyу,
Дзе на шыбе залатой
Сонца дзень спаліла свой.
Колькі год таму ўжо будзе,
Як у свет пайшоў у людзі,
Як паехаў шукаць хлеба,
Як пакінуў хатку, глебу
I бацькоў старых у горы.
Доўга жыў дзяціок за морам —
Так абрыдла ў тым Бастоне,
Там народ бядняцкі стогне.
Захацелася дахаты,
Дзе матуля, родны тата.
«Вось і бацькаўскі загон...»
Аж слязу пускае ен...
Тут прывольна так улетку
На пахучых на палетках.
Вабіць поле хлебароба,
Дзіўна хмеліць краска бобу
На гародзе. Верабейкі.
Спеў гармоніка,
Адрываў з пітва ды ежы,
Працаваў там як належыцъ.
Грош ад грошыка ні ў прочкі —
Вось сямейка з адзіночкі.
Хату новую збудую,
Дзесяцінку і другую
Прыкуплю да гаспадаркі,
Будзе хлеб і будуць скваркі,
Тата з маткаго ў пашане
Пачнуць жыць у лепшым стане.

1 2 3 4 5
Size